Беларуская Служба

Анджэй Пачобут упершыню наведаў Музей Варшаўскага паўстання

19.05.2026 16:15
Пачобуту правялі экскурсію па выставе, ён паглядзеў сімуляцыю палёту над разбуранай сталіцай і падпісаў кнігу наведвальнікаў.
Анджэй і Аксана Пачобуты ў Музеі Варшаўскага паўстанняPAP/Paweł Supernak

Анджэй Пачобут звярнуў увагу на беларускую тэматыку ў музеі. Ён дадаў, што яму асабліва блізкая гісторыя маёра Мацея Калянкевіча, па мянушцы «Котвіч», за праслаўленне якога ён быў асуджаны беларускім судом.

— Перад усім мне паказвалі тое, што звязвае тэму Варшаўскага паўстання з нашымі землямі. То бок падраздзяленне, якое прыйшло з Налібоцкай пушчы, каб далучыцца да паўстання. Таксама вядомыя мне постаці: Адам Пільх, псеўданім «Гара-даліна», Мацей Калянкевіч «Котвіч». Гэта гісторыя, якую я ведаю, якая звязвае Варшаўскае паўстанне з нашымі землямі.


	PAP/Paweł Supernak PAP/Paweł Supernak

Экскурсія была арганізавана па просьбе Анджэя Пачобута. Яго суправаджаў дырэктар Музея Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі.

— Калі ласка, памятайце, што спадара Анджэя абвінавацілі ў праслаўленні Арміі Краёвай. Ён сказаў, напалову жартоўна, напалову сур'ёзна, што спадзяецца, што ён апошні чалавек у свеце, якога пасадзяць у турму за тое, што ён сказаў праўду пра Армію Краёвую — тое, у чым савецкія ўлады абвінавацілі польскіх падпольных салдат адразу пасля вайны. Таму я не здзіўлены, што ён хацеў убачыць тут сваіх герояў. Гэта было кранальна для яго, і ўдвая для нас, бо гэта быў велізарны ўрок патрыятызму.

У кнізе гасцей музея Анджэй Пачобут напісаў: «Дзякуй за магчымасць дакрануцца да нашай польскай гісторыі».

ав


	PAP/Paweł Supernak PAP/Paweł Supernak