Злучаныя Штаты не змянілі свайго стаўлення адносна стратэгіі па абароне і бяспецы Польшчы, заявіў кіраўнік Пентагону Піт Хегсет. Яго словы перадаў віцэ-прэм'ер, міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля тэлефоннай размовы з амерыканскім калегам.
— Нашы адносіны моцныя і непарушныя. Падчас размовы я неаднаразова чуў, што Польшча зʼяўляецца ўзорным саюзнікам і можа цалкам разлічваць на Злучаныя Штаты. Працэс перадыслакацыі амерыканскіх вайсковых сіл і сродкаў у Еўропе працягваецца, але пакуль не прынятае рашэнне аб змяншэнні колькасці амерыканскіх войскаў у Польшчы, — напісаў міністр нацыянальнай абароны.
Ён дадаў, што рашэнні, прынятыя ў Злучаных Штатах, не накіраваныя супраць стратэгічнага партнёрства.
— Пентагон актуальна рыхтуе новы план разгортвання сваіх войскаў у Еўропе, — падкрэсліў Касіняк-Камыш.
Польскі віцэ-прэмʼер паведаміў, што размаўляў з міністрам абароны ЗША аб далейшым супрацоўніцтве па ўмацаванні бяспекі Польшчы і канчатковай мадэлі прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы.
вс