Беларуская Служба

На кніжным кірмашы ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі пра Віктара Бабарыку

20.05.2026 09:41
У сустрэчы возьме ўдзел галоўны герой кнігі Віктар Бабарыка, а таксама ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч.
          .
На кніжным кірмашы ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі пра Віктара Бабарыку.Крыніца: bellit.info.

У новым эмігранцкім выдавецтве «Сведкі» выйшла кніга Сабіны Брыло «Дело Виктора Бабарико». Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Варшаве ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша 31 мая а 13-й гадзіне па варшаўскім часе. У сустрэчы возьме ўдзел галоўны герой кнігі Віктар Бабарыка, а таксама ягоная адвакатка Наталля Мацкевічпаведамляе bellit.info.

Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 году і да наступных выбараў у студзені 2025 года. Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.

Цяпер даступнае для набыцця выданне на рускай мове. Але ўжо вядзецца праца над перакладам кнігі на беларускую мову, якая павінна выйсці ў верасні 2026 года. Замовіць беларускамоўную версію можна праз сайт Allegro.pl.

вс