«Палякі ў Беларусі хочуць, каб я вярнуўся», — сказаў у сераду, 20 мая, пасля свайго выступлення ў Сенаце Польшчы журналіст і актывіст польскай нацменшасці ў Беларусі Анджэй Пачобут. Ён атрымаў з рук старшыні Сенату Малгажаты Кідавы-Блоньскай прызначэнне ў Кансультатыўную раду палякаў замежжа пры спікеру верхняй палаты парламенту Польшчы.
Пачобут сказаў, што вяртанне ў Беларусь — гэта яго абавязак.
— Верасень — гэта максімальны тэрмін, калі я мушу вярнуцца ў Беларусь, бо тады плануецца з’езд Саюзу палякаў. Пра маё вяртанне ў Беларусь трэба пытацца не толькі палякаў у Польшчы, але перш за ўсё палякаў у Беларусі. Для мяне гэта важна, для іх таксама важна, і я адчуваю свой абавязак.
Анджэй Пачобут паведаміў, што на 17 чэрвеня запланаванае яго выступленне ў Еўрапейскім парламенце, прысвечанае сітуацыі палякаў у Беларусі.
Пачобут — лаўрэат мінулагодняй прэміі імя Андрэя Сахарава, якую Еўрапарламент прысудзіў яму за барацьбу за свабоду і дэмакратыю.
28 красавіка Анджэй Пачобут быў вызвалены ў рамках абмену з беларускай турмы пасля пяці гадоў зняволення.
вс