Беларуская Служба

У Варшаве сярэдняя цана новага жылля ўпершыню перавысіла 20 тыс. злотых за метр

21.05.2026 10:04
Новая кватэра ў сталіцы Польшчы цяпер каштуе сярэдне каля 1,1 млн злотых (258,8 тыс. еўра). 
.  .
Ілюстрацыя. Жылы квартал. Shutterstock/TheHighestQualityImages

У траўні сярэдні кошт квадратнага метра новага жылля ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі перавысіў 20 тыс. злотых — гэта каля 4705 еўра. Пра гэта паведамляе буйны партал па продажам нерухомасці Otodom.

Экспэрты тлумачаць рост тым, што на рынак масава выйшлі дарагія кватэры ў новых праектах. У той жа час пакупнікі часцей выбіраюць больш танныя варыянты, таму рэальныя цэны продажу застаюцца ніжэйшымі за заяўленыя ў аб’явах.

Новая кватэра ў сталіцы Польшчы цяпер у сярэднім каштуе каля 1,1 млн злотых (258,8 тыс. еўра). Аднак фактычна пакупнікі ў траўні плацілі прыкладна 930 тыс. злотых (218,8 тыс. еўра).

Паводле аналітыкаў, цяпер на варшаўскім рынку амаль знікла розніца паміж коштам кватэр на першасным і другасным рынках. Гэта сведчыць пра стабілізацыю рынку пасля некалькіх гадоў рэзкага росту цэн.

pap/эж