У траўні сярэдні кошт квадратнага метра новага жылля ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі перавысіў 20 тыс. злотых — гэта каля 4705 еўра. Пра гэта паведамляе буйны партал па продажам нерухомасці Otodom.
Экспэрты тлумачаць рост тым, што на рынак масава выйшлі дарагія кватэры ў новых праектах. У той жа час пакупнікі часцей выбіраюць больш танныя варыянты, таму рэальныя цэны продажу застаюцца ніжэйшымі за заяўленыя ў аб’явах.
Новая кватэра ў сталіцы Польшчы цяпер у сярэднім каштуе каля 1,1 млн злотых (258,8 тыс. еўра). Аднак фактычна пакупнікі ў траўні плацілі прыкладна 930 тыс. злотых (218,8 тыс. еўра).
Паводле аналітыкаў, цяпер на варшаўскім рынку амаль знікла розніца паміж коштам кватэр на першасным і другасным рынках. Гэта сведчыць пра стабілізацыю рынку пасля некалькіх гадоў рэзкага росту цэн.
pap/эж