Беларуская Служба

Больш за 70 польскіх выпускнікоў здалі экзамен сталасці па беларускай мове

21.05.2026 16:11
Беларускую мову як мову нацыянальнай меншасці вывучаюць у двух ліцэях — у Гайнаўцы і Бельску-Падляскім.
 .
Гайнаўскі ліцэй.фота: Яраслаў Іванюк/БСПР

У ліцэях Гайнаўкі і Бельска-Падляскага ў Падляшскім ваяводстве маладзёны здалі матуру (выпускны экзамен) па беларускай мове. Экзамен напісалі больш за 70 выпускнікоў, яшчэ 15 былі ад яго вызваленыя як пераможцы і фіналісты алімпіяд.

Беларускую мову як мову нацыянальнай меншасці вывучаюць у двух ліцэях — у Гайнаўцы і Бельску-Падляскім. Аднак падыход да абавязковай матуры там адрозніваецца. У Бельску толькі дзве асобы здалі экзамен: многія вучні загадзя адмовіліся ад беларускай мовы, каб не складаць экзамен. Дырэктарка ліцэя адзначае, што падлеткі хочуць вывучаць мову, але баяцца дадатковага выпрабавання.

У Гайнаўцы сітуацыя іншая: школа ўключылася ў адукацыйны праект, дзе беларуская мова выкладаецца ўсе гады навучання, а экзамен па беларускай мове стаў абавязковым. Нягледзячы на гэта, цікавасць да ліцэя не зменшылася — сёлета там нават адкрылі больш класаў, чым планавалі.

pap/эж

«Мы ўсе перамяшаныя»: польская пісьменніца Анета Прымака-Онішк — пра міф монаэтнічнай Польшчы

18.05.2026 08:21
Анета Прымака-Онішк разважае, ці гатовае польскае грамадства прыняць сваю шматэтнічнасць.