А 7-й раніцы ў Кракаве пачалі працаваць больш за 400 камісій па рэферэндуме. Галасаванне па пытанні адклікання мэра і гарадской рады будзе працягвацца ў Вавельскім замку да 21:00 польскага часу. Пасля таго, як праціўнікі дзеючага мэра сабралі неабходную колькасць подпісаў для прызначэння галасавання, рэферэндум неабходна было правесці.
Выбаршчыкі ў камісіях атрымаюць два бюлетэні, тлумачыць Барбара Галянка (Barbara Golanko) з кракаўскага аддзялення Нацыянальнага выбарчага бюро.
— Удзельнікі рэферэндуму асобна галасуюць па пытанні адстаўкі мэра Кракава, другое галасаванне датычыць адстаўкі гарадской рады Кракава. Каб голас быў сапраўдным, неабходна паставіць знак Х у адным з двух варыянтаў адказу — “так” або “не”.
Права голасу маюць больш за 586 000 чалавек. Каб рэферэндум быў сапраўдным, неабходны ўдзел амаль 159 000 выбаршчыкаў. Для сапраўднасці пытання адстаўкі гарадской рады парог яшчэ вышэйшы — больш за 179 000. Да закрыцця выбарчых участкаў дзейнічае перыяд выбарчай цішыні. Агітацыя, накіраваная на заахвочванне або адгаворванне ад удзелу ў рэферэндуме, забароненая.
IAR/нг