Грамадзяніну Украіны, які пад’ехаў на сваім аўтамабілі да возера Марское Вока, забаронены ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на пяць гадоў, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
Украінскі інфлюенсер, як паведамляецца, сёння (24 мая) пакінуў Польшчу і вярнуўся на радзіму.
Пазаўчора (пятніца, 22 траўня) украінец Андрэй Гаўрыліў уехаў на сваім спартыўным аўтамабілі на дарогу ў Татранскім нацыянальным парку, дзе забаронены рух. Ён праехаў больш за восем кіламетраў да возера Марское Вока, сфатаграфаваўся і вярнуўся тым жа маршрутам.
Паліцыя спыніла яго на выездзе з парку. Ён быў аштрафаваны на 100 злотых і атрымаў восем штрафных балаў, хоць такое парушэнне прадугледжвае штраф да пяці тысяч злотых. Ахова Татранскага нацыянальнага парку даведалася пра інцыдэнт з фатаграфіямі, размешчанымі у інтэрнэце.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск звярнуўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з просьбай прадаставіць поўную інфармацыю пра інцыдэнт і прымяніць суровыя меры пакарання. Пасля гэтага міністр Марцін Кервіньскі абвясціў, што ўкраінец будзе ўнесены ў спіс непажаданых асоб у Польшчы. Паліцыя збірае доказы віны вядомага блогера. Расследаваннем справы таксама займаецца ахова Татранскага нацыянальнага парку.
IAR/нг