Беларуская Служба

У Польшчы адкрылі новыя вайсковыя склады для ВПС ЗША

27.05.2026 19:26
Агулам амерыканскія войскі размешчаныя ў 19 месцах на тэрыторыі Польшчы.
        .
У Польшчы адкрылі новыя вайсковыя склады для ВПС ЗША.Foto: PAP/Bartosz Skonieczny

На 33-й базе транспартнай авіяцыі ў горадзе Повідз (заходняя Польшча) адкрытыя новыя вайсковыя склады для Ваенна-паветраных сіл ЗША.

Аб’ект складаецца з дзевяці складскіх будынкаў і гаражоў, у якіх прадугледжанае месца для больш чым 500 транспартных сродкаў. Акрамя таго, на базе ёсць месца для запраўкі самалётаў і захоўвання паліва, палявых кухняў, пляцоўкі для палатак для пражывання вайскоўцаў і туалетаў з душавымі.

Кіраўнік Інспектарата падтрымкі Узброеных сіл Польшчы дывізіённы генерал Дарыюш Мэндрала заявіў, што дзякуючы гэтай інфраструктуры амерыканскія вайскоўцы змогуць на працягу 24 гадзін разгарнуць значную частку палявога аэрадрома.

– Гэта павялічвае здольнасць да праекцыі сілы, да дэманстрацыі таго, што мы гатовыя да аперацыі. Гэта ўнікальная здольнасць хутка разгортваць палявыя аэрадромы ў складаных умовах. Статыстычна за апошнія месяцы на тэрыторыі Польшчы штодня знаходзіцца каля 10 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў, – сказаў генерал Мэндрала.

У бліжэйшыя месяцы ў Повідзы будзе таксама пашыраная база гасцінічных аб'ектаў для амерыканскай арміі.

Агулам амерыканскія войскі размешчаныя ў 19 месцах на тэрыторыі Польшчы.

вс