Беларуская Служба

Польшча атрымала першую выплату па еўразвязаўскай праграме SAFE

29.05.2026 15:30
Польшча з'яўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам еўразвязаўскай праграмы.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэмʼер-міністр Дональд Туск абвясціў, што Польшча атрымала першую выплату па праграме SAFE, якая склала шэсць мільярдаў еўра.

 Тэмпы, якімі стартуе праграма, робяць сапраўднае ўражанне. Як можна лёгка здагадацца, я вельмі шчаслівы па гэтай прычыне,  заявіў прэм’ер.

У цэлым у рамках праграмы Польшча можа атрымаць амаль 44 мільярда еўра з еўразвязаўскага крэдыту. Сродкі будуць выкарыстаны для набыцця сістэм барацьбы з беспілотнікамі.

Польшча зʼяўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам праграмы SAFE. Краіна плануе рэалізаваць 139 праектаў у рамках гэтай праграмы.

IAR/аз

Польшча і Канада будуць супрацоўнічаць па праектах, якія фінансуюцца еўразвязаўскай праграмай SAFE

25.05.2026 15:10
Да канца тыдня Міністэрства нацабароны Польшчы плануе падпісаць каля 40 кантрактаў, якія будуць прафінансаваны за кошт нізкапрацэнтных крэдытаў ЕС.