Дываны з галінак, пялёсткаў кветак і свежай травы – гэта шматвяковая традыцыя святкавання каталіцкага свята Божага Цела, якая культывуецца ў шматлікіх гарадах і вёсках Польшчы. У Быдгашчы такія кампазіцыі ўжо некалькі гадоў ствараюцца ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.
– З году ў год нашыя кветкавыя дываны штораз прыгажэйшыя! Штогод на Божае Цела мы ствараем каляровы дыван. Крыху свежа скошанай травы, галінкі, кветкі і пялёсткі ружаў, півоніяў, гваздзікоў. Сёлета на лугах было няшмат палявых кветак, таму выкарысталі іх менш. Ідэя з’явілася некалькі гадоў таму, яна была спантанная, і засталася. Хоць насамрэч стварэнне кветкавых дываноў – гэта старая польская традыцыя.
– сказала Віалета Баровіч, сустваральніца кветкавых дываноў у Быдгашчы.
У 2021 годзе кветкавыя дываны з Лодзінскага і Апольскага ваяводстваў былі ўнесеныя ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
вс