Беларуская Служба

Паліцыя нагадвае: дзіця без шлема на ровары – бацькі заплацяць штраф

07.06.2026 16:10
Новае патрабаванне распаўсюджваецца на дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, якія ездзяць на роварах, электрасамакатах, сегвеях, электрычных скейтбордах і манацыклах.
Польская дарожная паліцыякрыніца: Polska Policja

Штраф у памеры 100 злотых (24 еўра) могуць атрымаць бацькі дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, калі будуць перамяшчацца на ровары альбо самакаце без шлема. Паліцыя нагадвае пра нядаўна ўнесеныя змены ў закон аб дарожным руху, якія, паводле праваахоўнікаў, павінны павысіць бяспекі юных удзельнікаў дарожнага руху.

Намеснік начальніка польскай паліцыі, старэйшы інспектар (генерал-маёр – рэд.) Раман Кустэр заклікаў дарослых раварыстаў паказваць прыклад і насіць шлемы падчас язды.

– Галава дзіцяці, маладога і пажылога чалавека нічым не адрозніваецца – у выпадку падзення чалавек, незалежна ад узросту, можа атрымаць траўму галавы. Актуальна шлемы абавязкова павінны надзяваць дзеці да 16 гадоў, але я як паліцэйскі рэкамендую, каб усе імі карысталіся.

Новае патрабаванне распаўсюджваецца на дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, якія ездзяць на роварах, электрасамакатах, сегвеях, электрычных скейтбордах і манацыклах.

вс