Беларуская Служба

У Беластоку Пачобут сустрэўся з сябрамі, якія арганізоўвалі акцыі салідарнасці з ім

10.06.2026 16:12
Экс-палітвязень зноў заявіў пра сваё жаданне вярнуцца ў Гродна.
         . , 10  2026 .
Анджэй Пачобут з жонкай Аксанай і мэрам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Беласток, 10 чэвреня 2026 года. PAP/Artur Reszko

Анджэй Пачобут прыехаў у Беласток. Гэтая паездка мае сімвалічны характар, бо цягам пяці гадоў горад быў галоўным цэнтрам акцый салідарнасці з журналістам і актывістам польскай меншасці ў Беларусі. У Беластоку ён зноў заявіў пра сваё жаданне вярнуцца ў Гродна.

Пачобут таксама сустрэўся з сябрамі, якія арганізоўвалі акцыі салідарнасці з ім. Пачобут сказаў, што адчуваў гэтую падтрымку.

— Я адчуваў гэтую падтрымку і ведаў, што пра мяне памятаюць. Я хачу вярнуцца дадому. Тое, што я раблю, я раблю для палякаў, якія жывуць у Беларусі. Яны сёння ў цяжкай сітуацыі, але, нягледзячы на гэта, Саюз палякаў працуе, і я патрэбны арганізацыі.

Вечарам (18:00 па варшаўскім часе, мінскі час — 19:00) ля помніка ксяндзу Ежы Папялушку, дзе заўсёды праходзілі акцыі салідарнасці з Пачобутам, адбудзецца мітынг, у якім удзел таксама прыме экс-палітвязень.

вс