Заўтра (субота, 20 чэрвеня) а 9:00 раніцы на Першым канале Польскага радыё пачынаецца новы сезон летняй перадачы «Лета з радыё» (Lato z radiem). Журналіст Роман Чэярэк запрашае слухачоў на першую ў гэтым годзе праграму з горада Бельска-Бяла.
— Гэта будзе ўжо пяцьдзясят пяты выпуск «Лета з радыё», — кажа дырэктарка Першага каналу Польскага радыё Паўліна Столярэк-Марат (Paulina Stolarek-Marat). — Калі так падумаць, дык няма другой такой перадачы на Польскім радыё, якую па заслугах можна было б назваць «культавай». Яе ведаюць мільёны людзей, і практычна кожны мае нейкія прыемныя ўспаміны, з ёй звязаныя. Сігнал перадачы «Полька Дзядок» завірусіўся апошнім часам у інтэрнэце, а гэта паказвае, наколькі гэта жывая ўсё яшчэ перадача, і якія эмоцыі яна выклікае.
Тур «Лета з радыё» працягнецца 12 месцаў, дзе журналісты сустрэнуцца са слухачамі падчас адукацыйных пікнікоў, багатых рознымі атракцыёнамі. Сумесна з Польскім тэлебачаннем Польскае радыё таксама запрашае слухачоў на канцэрты з удзелам найбуйнейшых зорак польскай музычнай сцэны.
«Лета з радыё» будзе выходзіць у эфір з панядзелка па суботу з 9:00 да 12:00.
IAR/нг