У горадзе Кросна-Аджанске ў Любускім ваяводстве на захадзе Польшчы прайшоў Фестываль пеністага віна. Мерапрыемства адбылося пяты раз. Удзельнікі форуму змаглі прадэгуставаць і набыць пеністае віно розных марак, вырабленае ў Польшчы шампанскім метадам. Гаворыць арганізатарка фестывалю Малгажата Куцікевіч.
– Лічба ўдзельнікаў з года ў год расце. Гэта як пастаянныя кліенты, якія з намі ўжо пяць гадоў, так і новыя, якія нядаўна пра нас даведаліся. Яны задаволеныя і ім падабаецца атмасфера віннага свята. Нам не прыходзіцца скардзіцца на недахоп жадаючых.
У Польшчы ў апошнія гады актыўна развіваецца вінаробства. Вінаграднікі знаходзяцца на поўдні і захадзе Польшчы, а сапраўдным вінным рэгіёнам краіны лічыцца менавіта Любускае ваяводства. У яго адміністрацыйным цэнтры горадзе Зялёна Гура штогод восенню адбываецца агульнапольскі фестываль віна.
вс