Нізкі ўзровень Віслы ўжо ўплывае на працу польскай энергасістэмы. Дзве буйныя электрастанцыі рыхтуюцца да магчымых абмежаванняў. На электрастанцыі ў Паланьцы (Свентакшыскае ваяводства), якая мае магутнасць 1882 МВт і забяспечвае каля 5–6% вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы, ужо знізілі магутнасць часткі энергаблокаў. Гэта павінна дазволіць адаптаваць вытворчасць да неспрыяльных гідралагічных умоў і захаваць стабільнасць паставак.
У сваю чаргу электрастанцыя ў Казеніцах (Мазавецкае ваяводства) магутнасцю 4073 МВт, другі па велічыні вытворца электраэнергіі ў краіне, падрыхтавала аварыйны план на выпадак далейшага падзення ўзроўню Віслы і называе найбліжэйшыя дні вырашальнымі. Дадатковую пагрозу стварае высокая тэмпература вады, якая пагаршае эфектыўнасць сістэм астуджэння.
Польскі нафтагазавы канцэрн Orlen паведамляе, што яе аб'екты пакуль працуюць у штатным рэжыме. Міністр энергетыкі Польшчы Мілаш Матыка запэўніў, што Польшчы не пагражае энергетычны крызіс паводле венгерскага сцэнару, а магчымыя толькі лакальныя перагрузкі электрасеткі.
iar/эж