Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Своечасовая рэакцыя суседзяў прадухіліла трагедыю ў горадзе Ломжа

10.08.2026 10:30
Дзіця ўпала з шостага паверха, маці была нецвярозая.
     .
Дзяўчынку забрала ў бальніцу хуткая дапамога.Фота: KM PSP Łomża

У Ломжы на ўсходзе Польшчы чатырохгадовая дзяўчынка ўпала з балкона шостага (пяты па-польску) паверха. Яе выратавалі суседзі і мінакі, якія расцягнулі пад балконам плед. Дзіця даставілі ў бальніцу.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю пасля поўдня на вуліцы Сібіракоў у Ломжы. Мінакі і суседзі заўважылі дзяўчынку, якая вісела на агароджы балкона і адразу ж паведамілі ў службу хуткай дапамогі. Яны таксама расцягнулі плед.

— Чатырохгадовае дзіця трымалася рукамі за парэнчы з вонкавага боку. Праз хвіліну дзіця ўпала, але суседзям удалося расцягнуць плед, — паведаміла Польскаму радыё намеснік камісара Караліна Вайцекян (Karolina Wojciekian), прэс-сакратар паліцыі горада Ломжа.

Плед эфектыўна змякчыў падзенне дзіцяці. Дзякуючы дзеянням суседзяў трагедыі ўдалося пазбегнуць. 

Дзяўчынка не страціла свядомасці, бачных траўм не было. На месца здарэння была выклікана хуткая дапамога, якая даставіла дзіця ў Дзіцячую клінічную бальніцу ў Беластоку.

Пры гэтым, маці дзяўчынкі спала ў кватэры, а ўтрыманне алкаголю ў яе крыві складала 0,7 праміле.

PAP/нг