Па ўсёй Польшчы каля 9 тыс. вайскоўцаў прынялі ўдзел ў мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем Дня Войска Польскага 15 жніўня. Больш за ўсё салдат і афіцэраў удзельнічала ў святкаваннях у Варшаве, дзе прайшоў вайсковы парад, а таксама ў Гдыні, дзе адбыўся ваенна-марскі парад.
Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Так, у Варшаве ў парадзе прынялі ўдзел каля 2 тыс. вайскоўцаў і 300 адзінак вайсковай тэхнікі. Над галовамі ўдзельнікаў і гледачоў праляцелі каля 60 паветраных суднаў, у тым ліку найноўшыя знішчальнікі F-35.
Выступаючы на парадзе ў Варшаве, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сказаў, што асноўны падмурак бяспекі краіны — гэта моцная нацыя. Ён адзначыў, што з сілы нацыі вырастае сіла салдата.
— 15 жніўня — гэта не дзень вайсковай тэхнікі, не дзень сталі. Гэта нават не дзень сучасных тэхналогій, якія нам патрэбныя і якія мы будзем старацца атрымаць, у тым ліку я як галоўнакамандуючы польскай арміяй. Перш за ўсё сёння — дзень польскага салдата.
Удзел у цэнтральных урачыстасцях з нагоды Дня Войска Польскага прыняў экс-палітвязень рэжыму Лукашэнкі Анджэй Пачобут. Сярод іншага, ён знаходзіўся на ганаровай трыбуне з віцэ-прэм’ерамі і членамі ўраду Польшчы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прысутнічаў на парадзе ваенна-марскіх сіл краіны ў Гдыні.
вс
Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski
Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski
Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Вайскоўцы арміі ЗША на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański