Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак даручыў узмацніць праверкі аўтобусаў і транспартных кампаній пасля трагічнай аварыі польскага аўтобуса ў Венгрыі.
Асаблівую ўвагу інспектары будуць звяртаць на тэхнічны стан транспарту, рэжым працы і адпачынку кіроўцаў, а таксама ўмовы перавозкі пасажыраў.
— Бяспека пасажыраў павінна быць абсалютным прыярытэтам. Таму, нягледзячы на рэгулярныя ўзмоцненыя праверкі аўтобусаў, я даручыў Галоўнай інспекцыі дарожнага транспарту (GITD) узмацніць праверкі транспартных кампаній і аўтобусаў, з асаблівай увагай да тэхнічнага стану транспартных сродкаў, часу працы і адпачынку кіроўцаў, а таксама спосабу перавозкі пасажыраў. Я ўжо правёў перамовы з GITD і чакаю вынікаў праверкі перавозчыка, аўтобус якога трапіў у трагічную аварыю ў Вугоршчыне. Кампрамісы ў пытаннях бяспекі недапушчальныя, — заявіў Клімчак.
Аварыя адбылася ўначы з 15 на 16 жніўня на аўтамагістралі М3 каля Мішкальца. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 10 атрымалі траўмы, сямёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя — грамадзяне Польшчы. Аўтобус вёз дадому паломнікаў, якія вярталіся з Босніі і Герцагавіны.
iar/эж