Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ужо некалькі дзён на Святую Гару Грабарку накіроўваюцца праваслаўныя паломнікі

17.08.2026 16:10
Яны хочуць наведаць гэтае асабліва важнае для вернікаў Праваслаўнай царквы месца ў свята Перамянення Гасподняга, якое адзначаецца 19 жніўня.
,
Крыж, які на Грабарку вязуць удзельнікі роварнай пілігрымкіфота: Польскае радыё

Перамяненне Гасподняе — галоўнае свята ў манастыры на Святой Гары Грабарцы – найважнейшым месцы для праваслаўных хрысціян у Польшчы. Звычайна ў святкаванні ўдзельнічаюць ад некалькіх тысяч да больш чым дзесяці тысяч вернікаў. Кульмінацыяй зʼяўляецца ўрачыстая літургія, якая праводзіцца 19 жніўня ля палявога алтара з удзелам іерархаў з Польшчы і замежжа, а таксама дзяржаўных і мясцовых уладаў.

Штогод за некалькі дзён да свята групы пілігрымаў адпраўляюцца пешшу да гэтага месца. Большасць паломніцтваў арганізуюцца з розных гарадоў Падляскага ваяводства, цэнтра польскага праваслаўя.
Найбольш працяглыя падарожжы здзяйсняюць пілігрымы з Саколкі, Варшавы і Яблэчні (Люблінскае ваяводства); у пятніцу таксама адправілася пілігрымка з Беластока.

У суботу ў Грабарку адправіліся групы пілігрымаў з Гайнаўкі і Бельска Падляскага. Абедзве гэтыя пілігрымкі зʼяўляюцца трохдзённымі і найбуйнейшымі ў рэгіёне. Паводле арганізатараў, з Гайнаўкі адправілася каля 450 чалавек, якія пераадолеюць агульную адлегласць каля 65 км.

Група пілігрымаў з Бельска Падляскага налічвае больш за 450 чалавек, а маршрут гэтай пілігрымкі складае амаль 60 км. Традыцыйна па дарозе далучаецца больш людзей.


Удзельнікі роварнай пілігрымкі Удзельнікі роварнай пілігрымкі

Едзе і трохдзённая роварная пілігрымка. Яе ўдзельнікі выехалі ў суботу з Варшавы, штодня праязджаючы на роварах 60-80 км.

Апошнія паломнікі выправяцца ў аўторак, у аднадзённыя паломніцтвы.

Святая Гара Грабарка каля Семятыч з яе невялікай праваслаўнай царквой і жаночым манастыром Святых Марфы і Марыі, заснаваным у 1947 годзе, лічыцца найважнейшай праваслаўнай святыняй у Польшчы.

Пілігрымы па традыцыі нясуць з сабой драўляныя крыжы. Сярод дрэў іх стаяць тысячы.

ав