Моцныя навальніцы з інтэнсіўнымі ападкамі, градам і шквалістым ветрам прайшлі ў панядзелак, 17 жніўня, па поўдні Польшчы. Найбольш пацярпелі ад стыхіі Сілезскае, Ніжнесілезскае і Малапольскае ваяводствы.
Дзяржаўная пажарная служба атрымала 1124 паведамленні і выязджала на ліквідацыю наступстваў непагадзі. Ратавальнікі прыбралі 562 паваленыя дрэвы і галіны, 247 разоў адпампоўвалі ваду з затопленых тэрыторый, а таксама дапамагалі ліквідаваць пашкоджанні 43 дахаў.
Найбольш напружанай сітуацыя была ў Лодзі, дзе пажарныя 127 разоў выязджалі на выклікі. У Аполі было 75 выездаў, у Познані — 58, у Варшаве — 44, у Кельцах — 29. У сталіцы 38 паведамленняў паступіла ў перыяд з поўначы да раніцы.
У Аполі і ваколіцах да 20:30 ратавальнікі 64 разы адпампоўвалі ваду з затопленых тэрыторый і 15 разоў ліквідоўвалі наступствы паваленых дрэў.
iar/эж