Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Туск раскрытыкаваў прапанову правых сіл аб стварэнні ў Польшчы дэпартацыйнай службы

19.08.2026 16:11
Дэпартацыйная служба мела б займацца пытаннямі выдалення з краіны іншаземцаў у выпадку парушэння імі польскага заканадаўства.
-   .
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.PAP/Albert Zawada

Прэм’ер-міністр Дональд Туск раскрытыкаваў прапанову былога прэм’ера, лідара руху правай арыентацыі «Развіццё Плюс» Матэвуша Маравецкага аб стварэнні ў Польшчы адмысловай дэпартацыйнай службы. Учора Маравецкі запрапанаваў стварэнне новага дзяржаўнага органу, які б займаўся пытаннямі выдалення з краіны іншаземцаў у выпадку парушэння імі польскага заканадаўства.

Дональд Туск, каментуючы прапанову экс-прэм’ера, нагадаў, што менавіта ў часы, калі Маравецкі кіраваў урадам, Польшча масава выдавала візы іншаземцам, часта з фіктыўнай мэтай прыезду ў краіну.

— У нас праблема нелегальнай міграцыі закончылася разам з заканчэннем паўнамоцтваў ураду Матэвуша Маравецкага. Калі ён кіраваў урадам, Польшча выдавала штогод сотні тысяч працоўных візаў іншаземным грамадзянам, у тым ліку з краін, якія для нас уяўляюць міграцыйную рызыку. Акрамя таго, візамі масава гандлявалі, а бар’ер на мяжы з Беларуссю быў фіктыўным — праз яго штомесяц праходзілі тысячы мігрантаў.

Нядаўна Маравецкі, які быў прэм’ерам Польшчы ў 2017-2023 гадах ад права-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС), заснаваў свой рух «Развіццё Плюс». Кіраўніцтва партыі расцаніла гэта як спробу расколу арганізацыі і выключыла яго з «Права і справядлівасці». Да новай арганізацыі Маравецкага далучылася некалькі дзясяткаў дэпутатаў Сейма Польшчы, якія былі членамі ПіС.

вс