Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча запусціла турыстычную кампанію з удзелам Валэнсы, Левандоўскага і Радовіч (ВІДЭА)

19.08.2026 17:34
Мэта кампаніі — нагадаць свету ў тым ліку пра польскае паходжанне такіх вядомых людзей, як Мікалай Капернік і Фрыдэрык Шапэн, а таксама пра багатую гістарычную спадчыну краіны.
   -.
Роберт Левандоўскі ў прома-роліку. Крыніца: youtube.com/Poland Travel/стоп-кадр

У Польшчы стартавала міжнародная прома-кампанія «POLAND. More than you expected» («Польшча. Больш, чым вы чакалі»). Яе мэта — паказаць краіну як сучасны і прывабны турыстычны напрамак. У прома-роліках зняліся футбаліст Роберт Левандоўскі, спявачка Марыля Радовіч, галівудскі акцёр Джэсі Айзенберг, мадэль Аня Рубік і былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса.

Кампанію па прасоўванні падрыхтавала Польская турыстычная арганізацыя.

Мэта кампаніі  нагадаць свету ў тым ліку пра польскае паходжанне такіх вядомых людзей, як Мікалай Капернік і Фрыдэрык Шапэн, а таксама пра багатую гістарычную спадчыну краіны.

Кампанія пройдзе ў сацыяльных сетках у краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Першы рэкламны ролік прысвечаны Варшаве, у наступных раскажуць пра Гданьск і Кракаў.

Кошт кампаніі  7 млн злотых (1 млн 621 тыс. еўра). Яе замовіла Міністэрства спорту і турызму Польшчы.

вс