Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве затрымалі падазраванага ў замаху на прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасці

21.08.2026 08:12
Паводле следства, мужчына мог дзейнічаць па заданні расійскіх спецслужбаў.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)Foto: gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла пра затрыманне ў Варшаве грамадзяніна Украіны, якога падазраюць у спробе забойства прадстаўніка ўкраінскага абароннага сектара. Паводле следства, мужчына мог дзейнічаць па заданні расійскіх спецслужбаў, паведамляецца на сайце Польскага агенцтва друку.

Затрыманы 63-гадовы Сяргей П. быў арыштаваны 5 жніўня ў польскай сталіцы пасля таго, як ён збег з Украіны. Следчыя сцвярджаюць, што ён падклаў пад аўтамабіль сваёй патэнцыйнай ахвяры ў Ірпені пад Кіевам самаробную выбуховую прыладу. Выбух планавалася здзейсніць дыстанцыйна з дапамогай мабільнага тэлефона.

Аднак замах не адбыўся, бо механізм не спрацаваў. Пасля няўдалай спробы мужчына ўцёк у Польшчу. Супрацоўнікі ABW высветлілі ягонае месцазнаходжанне і затрымалі яго ў Варшаве. За інкрымінаваныя дзеянні яму пагражае нават пажыццёвае зняволенне.

Польскія спецслужбы нагадваюць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак. 7 жніўня ў Варшаве быў затрыманы грамадзянін Расіі, які, паводле следства, рыхтаваў забойства грамадзяніна ЗША і Украіны, нязручнага для рэжыму Уладзіміра Пуціна.

яс