Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вядомаму палітыку прад'явілі абвінавачанне ў злачынстве, за якое пагражае да васьмі гадоў турмы

21.08.2026 16:51
Еўрадэпутат прысвоіў сцягі Украіны і Еўрасаюза і знішчыў у Сейме выставу пра ЛГБТ+ супольнасць.
. .
Феміда. Ілюстрацыя.Фота: Łukasz Siekierski/ Shutterstock
Вядомаму палітыку Гжэгажу Браўну (Grzegorz Braun) прад'явілі абвінавачанне ў акруговай пракуратуры ў Варшаве. Следства абвінаваціла яго ў дзёрзкім крадзяжы, паклёпе і знішчэнні чужой маёмасці. За ўчыненыя злачынствы палітыку пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Еўрадэпутат прысвоіў сцягі Украіны і Еўрасаюза і знішчыў у Сейме выставу пра ЛГБТ+ супольнасць.

Гжэгаж Браўн таксама ў гадавіну паўстання ў Варшаўскім гета казаў пра кветку нарцыс (сімвал паўстання) як пра «знак ганьбы і падпарадкавання». Еўрадэпутат адмовіўся даваць тлумачэнні і папрасіў прызначыць іншую дату пасяджэння, на якое ён з'явіцца з адвакатам.

IAR/нг