Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ВМС Польшчы будзе самы магутны фрэгат у НАТА

22.08.2026 18:20
Цяпер польскія ВМС будуюць 14 новых караблёў.
 ORP Wicher   ().
Фрэгат ORP Wicher ВМС Польшчы (візуалізацыя).Крыніца: PGZ Stocznia Wojenna

Пасля спуску на ваду ў Гдыні фрэгата ORP Wicher пачаўся працэс яго аснашчэння і ўзбраення. Фрэгат ORP Wicher — гэта першы карабель класа Miecznik. Цяпер ён важыць каля 3 тыс. тон, а пасля абсталявання яго маса складзе каля 6 тыс. тон. Польскім Ваенна-марскім сілам яго плануюць перадаць да канца 2029 года.

Старшыня праўлення Ваеннай суднаверфі Марцін Рынгвельскі заявіў, што фрэгат будзе самым магутным караблём такога тыпу ў сілах НАТА. Паводле яго слоў, фрэгаты адносяцца да караблёў другога класа — да першага класа адносяцца толькі авіяносцы і падводныя лодкі.

Паводле яго, Ваенна-марскія сілы Польшчы атрымаюць вельмі эфектыўны інструмент для стрымлівання патэнцыйнага праціўніка.

Праграма Miecznik, якая прадугледжвае будаўніцтва трох фрэгатаў, ужо каштавала прыкладна 15 млрд злотых (3 млрд 480 млн еўра).

Цяпер польскія ВМС будуюць 14 новых караблёў.

вс