Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падпісаны рэкордны кантракт на вытворчасць комплексаў «Piorun» для Польшчы і краін НАТА

24.08.2026 15:11
Больш за 80% замовы будзе выканана ў рамках еўрапейскага інструмента SAFE і пойдзе ў польскую армію, а астатняя частка будзе накіравана на падтрымку іншых краін НАТА.
   . -
Міністр абароны Польшчы У. Касіняк-КамышPAP/Piotr Polak

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала рамачнае пагадненне аб пастаўцы некалькіх тысяч партатыўных зенітна-ракетных комплексаў «Piorun» для войска.

Міністр нацыянальнай абароны і віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш называе падпісанае пагадненне прарыўным для гісторыі польскай абароннай прамысловасці.

«Piorun» будуць вырабляцца на заводзе «MESKO» ў Скаржыска-Каменнай. Больш за 80% замовы будзе выканана ў рамках еўрапейскага інструмента SAFE і пойдзе ў польскую армію, а астатняя частка будзе накіравана на падтрымку іншых краін НАТА.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што ракетныя комплексы «Piorun» зʼяўляюцца экспартным прадуктам польскай прамысловасці.

— Гэта найлепшая марка са Скаржыска-Каменнай, з Польшчы, якую мы сёння можам пастаўляць і самой Польшчы, і нашым саюзнікам. Гэта вялікі дзень для «MESKO», таксама і для войска. Кантракт на восем мільярдаў злотых. Самы вялікі ў гісторыі кантракт на пакупку комплексаў «Piorun».

Уладзіслаў Касіняк-Камыш дадаў, што ўнікальнасць гэтага пагаднення заключаецца таксама ў яго міжнародным характары, бо ў гэтым праекце ўдзельнічаюць Літва, Латвія і Каралеўства Нарвегія.

«Piorun» — гэта зброя СПА вельмі малой далёкасці, якая выкарыстоўваецца для барацьбы з беспілотнікамі, верталётамі, самалётамі і крылатымі ракетамі.

ав