Першыя карэйскія танкі К2 прыбылі ў Польшчу. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр Уладзіслаў Косіняк-Камыш. Міністр нацыянальнай абароны падкрэсліў у сацыяльных сетках, што машыны ўзмоцняць 16-ю механізаваную дывізію ў Вармінска-Мазурскім рэгіёне.
Наступныя партыі будуць уключаць танкі, часткова вырабленыя з польскіх кампанентаў.
— Гэта важны крок у павелічэнні вытворчых магчымасцей нашай прамысловасці і паслядоўным умацаванні бяспекі Польшчы, — напісаў Уладзіслаў Косіняк-Камыш.
Кантракт на пастаўкі танкаў К2 быў заключаны ў жніўні мінулага года.
ПР/юл