Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы не расце беспрацоўе

25.08.2026 17:21
У ліпені зафіксавана беспрацоўе на ўзроўні 5,8%, столькі ж, колькі і ў чэрвені, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Andrea Polini z Pixabay/CC0

Гэтыя дадзеныя крыху лепшыя за папярэднюю, нечаканую ацэнку Міністэрства сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі, якое заявіла пра невялікі рост паказніка да 5,9%.

Доктар Пётр Барткевіч у эфіры «Польскага радыё 24» растлумачыў, што нязменны ўзровень беспрацоўя часткова зʼяўляецца вынікам дэмаграфічных змен.

— Паказнік 5,8% не ёсць добрым сведчаннем пра стан польскага рынку працы. Лепшы паказнік – дадзеныя пра колькасць працоўных у Польшчы. Напрыклад, у прамысловым сектары ў Польшчы працуе каля 6,5 мільёнаў чалавек, тады як ва ўсёй эканоміцы працаўладкаваныя 16-17 мільёнаў. Цягам апошніх 3-4 гадоў мы бачым, што адбываецца скарачэнне агульнай колькасці занятых.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у канцы мінулага месяца ў цэнтрах занятасці было зарэгістравана 906 400 беспрацоўных, тады як месяцам раней было 901 500. За апошні месяц было зарэгістравана амаль 100 000 новых выпадкаў беспрацоўя, што крыху больш у параўнанні з 84 тысячамі месяцам раней.

ПР/юл