Дзяржава магла б штогод такім чынам збіраць больш за 200 мільёнаў злотых. Марцін Каралеўскі (Marcin Karolewski), старшыня Польскай асацыяцыі медыцынскіх менеджараў, лічыць, што такая сума не вырашыць праблемы.
— Штогадовы кошт лячэння пацыентаў з алкагольнай хваробай ацэньваецца ў 80 мільярдаў злотых, таму 200 мільёнаў злотых — гэта невялікая сума.
Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што хоча павялічыць удзел вытворцаў алкаголю і цыгарэт у прафілактыцы залежнасці. У цяперашні час акцызы на продаж алкаголю і цыгарэт паступаюць непасрэдна ў дзяржаўны бюджэт, без указання на мэту, на якую павінны быць выдаткаваны гэтыя грошы.
Паводле Асацыяцыі півавараў, за першае паўгоддзе спажыванне піва ў Польшчы знізілася на 12 працэнтаў. Таму дадатковае падаткаабкладанне галіны можа падарваць іншыя сектары эканомікі, такія як сельская гаспадарка і рэстаранны бізнес.
IAR/яс