Настаўнікам, якія выкладаюць прадмет па ахове здароўя ў польскіх школах, будзе дапамагаць спецыяльны памочнік на аснове штучнага інтэлекту. Гэты дапаможнік створаны на аснове адмыслова падрыхтаванага падручніка, які распрацавалі спецыялісты ўроцлаўскага Медыцынскага ўніверсітэта.Ён прызначаны для дапамогі ў падрыхтоўцы ўрокаў па ахове здароўя і адказаў на магчымыя пытанні школьнікаў.
Вядома, што маладыя людзі шукаюць сёння інфармацыю ў інтэрнэце. Праблема ў тым, што яна не заўсёды дакладная. Таму спецыяльны памочнік будзе абапірацца на спраўджаны матэрыял, зазначае Яланта Гжэбелюх з уроцлаўскага Медыцынскага ўніверсутэта.
— Важна, карыстацца спраўджанай інфармацыяй, падрыхтаванай экспертамі, бо ж здароўе — нашая вялікая каштоўнасць, і яно ў нас адно.
У польскіх настаўнікаў, якія выкладаюць прадмет па ахове здароўя хутка з'явіцца магчымасць карыстацца гатовымі шаблонамі ўрокаў, падрыхтаванымі ШІ на аснове праверанага матэрыялу.
IAR/яс