На фінансаванне аховы здароўя ў наступным годзе польскі ўрад запланаваў агульныя выдаткі ў памеры 274 мільярдаў злотых, што на 26,3 мільярда злотых больш у параўнанні з 2026 годам, паведаміў у пятніцу міністр фінансаў Анджэй Даманскі. Урад прыняў праект бюджэту на 2027 год.
Міністр заявіў, што з дзяржаўнага бюджэту на ахову здароўя будзе выдзелена 73 мільярды злотых. Гэтая сума ўключае субсідыю Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў памеры 41,5 мільярда злотых.
Розніца паміж агульнай запланаванай сумай на ахову здароўя ў 2027 годзе (274 мільярды злотых) і сродкамі з дзяржаўнага бюджэту (73 мільярды злотых) звязана з тым, што даходы ад узносаў на медычнае страхаванне зʼяўляюцца часткай бюджэту аховы здароўя.
Год таму — у бюджэце на 2026 год — агульныя выдаткі на ахову здароўя былі запланаваны ў памеры 247,8 мільярда злотых. Гэта на 25 мільярдаў злотых больш, чым у 2025 годзе.
Павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя гарантавана Законам аб медыцынскіх паслугах, якія фінансуюцца з дзяржаўных сродкаў, які прадугледжвае, што яны павінны дасягнуць 7% ВУП у 2027 годзе. Сёлета гэты паказчык склаў 6,8% ВУП, а ў 2025-м годзе быў на ўзроўні 6,6% ВУП.
PAP/юл