Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Спецслужбы расследуюць прычыну пажару на заводзе па вытворчасці кампанентаў для беспілотнікаў

31.08.2026 12:45
Мы ставімся да гэтай справы сур'ёзна і прыярытэтна, запэўніў прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў.
   .
Фота толькі для ілюстрацыі.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Спецыяльныя службы расследуюць прычыну пажару на заводзе па вытворчасці помпаў для беспілотных сістэм у горадзе Скажыска-Каменна (Skarżysko Kamienna) ў цэнтральнай Польшчы.

Пажар успыхнуў неўзабаве пасля поўначы ў адным з будынкаў завода.

— Мы ставімся да гэтай справы надзвычай сурʼёзна, — сказаў прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Яцэк Дaбжыньскі (Jacek Dobrzyński):

— Спецслужбы зацікаўлены ў такіх інцыдэнтах. Супрацоўнікі збіраюць інфармацыю па гэтай справе. На месцы здарэння працуюць пажарная служба і паліцыя. Мы ставімся да гэтай справы сурʼёзна і прыярытэтна. Я папярэджваю аб дэзынфармацыі, якая можа ўзнікнуць у такіх сітуацыях, — сказаў Яцэк Дaбжыньскі.

Пажар успыхнуў у зборачным цэху. У той час завод быў зачынены, і ніхто не пацярпеў.

IAR/аз

Украінскі завод беспілотнікаў у Славакіі стаў мэтай дыверсіі

26.08.2026 11:15
Двое чалавек былі арыштаваныя ў Славакіі, а трэці — у Германіі.