Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Вестэрплятэ прэзідэнт Польшчы казаў пра рэпарацыі, а прэм'ер пра салідарнасць з Украінай

01.09.2026 10:52
87 гадоў таму, 1 верасня 1939 года, нямецкі ваенны карабель «Шлезвіг-Гальштэйн» атакаваў польскі фарпост у Вестэрплятэ.
Поэм'ер і прэзідэнт Польшчы на Вэстэрплятэ PAP/Adam Warżawa

Прэзідэнт Караль Наўроцкі звярнуўся да Германіі з просьбай аб выплаце ваенных рэпарацый. Германія павінна выплаціць Польшчы кампенсацыю за разбурэнні, нанесеныя падчас Другой сусветнай вайны, заявіў ён падчас цырымоніі на Вестэрплятэ, прысвечанай 87-й гадавіне ўварвання ў Польшчу.

Караль Наўроцкі падкрэсліў, што гэтыя грошы могуць падтрымаць польскае войска:

— Свет паставіў нас у такой сітуацыі, што сапраўдная, саюзніцкая заява ў дачыненні да Польшчы вымагае, каб нашы саюзьнікі з Берліна і нашыя суседзі выплацілі нам рэпарацыі, якія Польшча скіруе на польскія ўзброеныя сілы. Каб мы не былі вымушаныя браць заходнія крэдыты, а атрымалі тое, што нашае.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск ў сваёй прамове заклікаў да салідарнасці з Украінай і падтрымкі ў спыненні расійскай агрэсіі.

— Самым важным урокам з Вэстэрплятэ з’яўляецца тое, каб той, на каго напалі, ніколі не застаўся адзін. Маючы ў памяці 80 мільёнаў ахвяр Другой сусветнай вайны з Вестэрплятэ звяртаемся да ўсяго вольнага свету: будзьце салідарнымі. Мы павінны дапамагчы Украіне выстаяць. Мы не можам паўтарыць тых памылак.

87 гадоў таму, 1 верасня 1939 года, нямецкі ваенны карабель «Шлезвіг-Гальштэйн» атакаваў польскі фарпост у Вестэрплятэ — ваенны транзітны склад, тым самым пачаўшы Другую сусветную вайну.

Нягледзячы на тое, што ўсяго некалькі хвілін таму Польшча ўжо была атакавана ўздоўж усёй польска-нямецкай мяжы, Вестэрплятэ застаецца сімвалічным месцам пачатку найвялікшага ўзброенага канфлікту ў гісторыі.

ав