Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Узровень беспрацоўя ў Польшчы ў жніўні нязначна вырас

07.09.2026 14:40
У канцы мінулага месяца ў цэнтрах занятасці было зарэгістравана 911 тысяч беспрацоўных.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У жніўні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы нязначна вырас. Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, у мінулым месяцы згаданы паказчык склаў 5,9%, то бок вырас на 0,1% у параўнанні з ліпенем.

Самы нізкі ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Вялікапольскім ваяводстве — 3,8%, а самы высокі — у Вармінска-Мазурскім — 9,3%.

Паводле дадзеных міністэрства, у параўнанні з ліпенем узровень беспрацоўя застаўся нязменным у большасці ваяводстваў (11), а ў пяці ён павялічыўся на 0,1%.

У канцы мінулага месяца ў цэнтрах занятасці было зарэгістравана 911 тысяч беспрацоўных, што амаль на 5 тысяч больш, чым у ліпені.

IAR/аз