20 чалавек атрымалі раненні, а чыгуначная лінія паміж станцыямі Волянаў (Wolanów) і Пшысуха (Przysucha) заблакаваная. Гэта вынік аварыі, якая адбылася ў вёсцы Сакольнікі Сухэ. На чыгуначным пераездзе цягнік сутыкнуўся з грузавіком.
У аварыю патрапіў хуткі цягнік Intercity «Koziołek» маршрута Люблін – Шчэцін. Пераезд абсталяваны святлафорамі.
Паводле слоў Матэвуша Гдоўскага з PKP Intercity, частка цягніка сышла з рэек і перакулілася. Некалькі чалавек атрымалі сур'ёзныя траўмы.
— У цягніку знаходзілася каля 120 чалавек, 20 з якіх атрымалі траўмы, чацвёра з іх — сурʼёзныя.
Чыгуначныя рэйкі на адрэзку паміж Волянавам і Пшысухай ў цяперашні час цалкам заблакаваныя.
Пакуль невядомыя прычыны трагедыі і чаму грузавік спыніўся на пераездзе.
IAR/яс