Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Любліне неўзабаве пройдуць дэбаты польскай моладзі з Беларусі і Украіны

09.09.2026 17:13
Дэбаты адбудуцца 21 верасня 2026 г. а 10:00 раніцы ў Каронным трыбунале ў Любліне, па адрасе Rynek, 1.
ПлакатFundacja „Pomoc Polakom na Wschodzie”

У мерапрыемстве прыме ўдзел польская моладзь з Беларусі і Украіны. Удзельнікі абмяркуюць наступны тэзіс у фармаце дэбатаў у стылі Оксфарда:

«Польскія школы за мяжой павінны рыхтаваць вучняў да грамадзянскай актыўнасці ў краіне пражывання, а не проста падтрымліваць сваю ідэнтычнасць».

Праект спалучае развіццё моўных навыкаў з навучаннем аргументацыі, культуры спрэчкі, крытычнага мыслення і грамадзянскай актыўнасці.

Мерапрыемства фінансуецца дзяржаўным бюджэтам праз Інстытут развіцця польскай мовы і фондам «Pomoc Polakom na Wschodzie».

яс