Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паляпшае сістэму апавяшчэння аб пагрозах

21.09.2026 11:35
Яна прадугледжвае больш хуткія паведамленні, якія будуць папярэджваць жыхароў аб пагрозах з боку паветраных нападных сродкаў.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў МрочэкPiotr Podlewski/Polskie Radio

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі працуе над удасканаленнем сістэмы апавяшчэння аб пагрозах. Гэта прадугледжвае больш хуткія паведамленні, якія будуць папярэджваць жыхароў пэўнага рэгіёна аб пагрозах з боку паветраных нападных сродкаў, такіх як беспілотнікі або ракеты.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк (Czesław Mroczek) заявіў, што новыя інструменты, прызначаныя для больш хуткага апавяшчэння аб пагрозах, уступяць у сілу, верагодна, у пачатку наступнага года.

— Сістэма, якая ў нас ёсць зараз, паведамленні Урадавага цэнтра бяспекі (Alert RBC), адпраўленыя праз сістэму SMS, і сістэма сігналізацыі — усё гэта застанецца, толькі будзе аптымізавана. Замест стандартнага тэкставага паведамлення, якое чакае ў чарзе і адрасат часам атрымлівае яго на працягу дзясятка хвілін пасля адпраўкі... Гэтая сістэма проста патрабуе падрыхтоўкі з боку аператара, — кажа намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў супрацоўнічае з пажарнай службай распрацоўвае новы дадатак. Чакаецца, што ён будзе гатовы да канца года.

Дадатак будзе прадастаўляць уладальнікам тэлефонаў падрабязную інфармацыю аб тым, што адбылося, у якім раёне, якія меры былі прыняты і дзе шукаць прытулку ў выпадку пагрозы.

IAR/аз

«Калі хтосьці сёння кажа, што не ведае, як паводзіць сябе ў крызіснай сітуацыі, то гэта яго ўласная віна»

15.09.2026 15:43
Як трэба сябе паводзіць у такіх сітуацыях, і што неабходна рабіць, калі пагроза паяўляецца не толькі ў суседніх абласцях Украіны, але і непасрэдна ў Польшчы?