Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыя арыштавала больш за сотню чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку

21.09.2026 16:35
Сярод арыштаваных былі таксама замежнікі, у тым ліку грамадзяне Украіны, Беларусі і Індыі.
     ,
Паліцыя арыштавала больш за сотню чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку ksp.policja.gov.pl

Варшаўская паліцыя арыштавала больш за сотню чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку. Падчас аднадзённай аперацыі, праведзенай у Варшаве і навакольных паветах, супрацоўнікі паліцыі абшукалі амаль 800 дамоў, кватэр і гатэляў, паведаміла намеснік інспектара Марта Сулёўска (Marta Sulowska) з Варшаўскай паліцыі.

— Праведзеная на мінулым тыдні аднадзённая акцыя мела на мэце затрыманне асобаў, якія апынуліся ў вышуку паводле рашэння пракуратуры і судоў. Сярод арыштаваных былі, як палякі, так і замежнікі, у тым ліку грамадзяне Украіны, Беларусі і Індыі. Яны падазраваліся або абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынстваў, а таксама былі прысуджаныя да пазбаўлення волі. Затрыманых даставілі ў турмы і следчыя ізалятары, — паведаміла Марта Сулёўска.

У аперацыі ўдзельнічалі больш за 700 супрацоўнікаў паліцыі. Гэта была другая падобная аперацыя, праведзеная Варшаўскім гарнізонам паліцыі. У жніўні падчас падобнай аперацыі было арыштавана 78 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку.

IAR/аз