Паводле інфармацыі з Упраўлення ваяводскай паліцыі ў Быдгашчы, у ноч з 27 на 28 верасня супрацоўнікі атрымалі паведамленне з Упраўлення міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва пра падлетка, які плануе атаку ў школе, у якой ён вучыцца. У перададзенай інфармацыі пазначалася, што 13-гадовы падлетак раней забіў некалькі катоў, сказала прэс-сакратар каменданта паліцыі ў Быдгашчы Моніка Хлебіч.
— Падчас ператрусу ў кватэры падлетка супрацоўнікі знайшлі багнет, схаваны ў заплечніку, падрыхтаваным у школу. На месцы здарэння таксама быў канфіскаваны цясак. Хлопец паказаў функцыянерам месца блізу дома, дзе сапраўды былі знойдзены целы катоў.
Мяркуецца, што на катах хлопец трэніраваўся перад атакай.
У цяперашні час праводзяцца паліцэйскія дзеянні з удзелам падлетка ў прысутнасці яго бацькі. Да справы таксама падключаны супрацоўнікі Падраздзялення па барацьбе з лічбавымі злачынствамі.
ав