Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы з-пад зямлі дасталі боегалоўку нямецкай ракеты V-2

29.09.2026 13:54
Падчас вайны ў Блізне дзейнічаў нямецкі палігон, дзе каманда канструктара Вернера фон Браўна выпрабоўвала V-2 — першую ў гісторыі балістычную ракету.
 V-2      . 1943
Ракета V-2 у даследчым цэнтры ва ўсходняй Польшчы. 1943 годакрыніца: Вікіпедыя/грамадскі набытак

На Падкарпацці каля вёскі Блізна з-пад зямлі дасталі боегалоўку нямецкай балістычнай ракеты V-2 часоў Другой сусветнай вайны. У аперацыі ўдзельнічалі ратавальнікі, мясцовыя ўлады і пошукавыя аб’яднанні V-2 TEAM і DENAR.

— Не памятаю, каб нехта, акрамя нас, знаходзіў такія элементы V-2 у такім стане. Гэта ўжо наша чацвёртая раскапаная ракета, а другая — у Блізне. Мы гаворым пра адкрыццё сусветнага маштабу, — заявіў кіраўнік пошукавага таварыства DENAR Пшэмыслаў Куровяк.

Паводле яго, боегалоўка не мела выбухоўкі: яе абцяжарылі да баявой масы для выпрабаванняў траекторыі, далёкасці і дакладнасці палёту.

Падчас вайны ў Блізне дзейнічаў нямецкі палігон, дзе каманда канструктара Вернера фон Браўна выпрабоўвала V-2 — першую ў гісторыі балістычную ракету. Знаходку выявілі на глыбіні 13 метраў. Яе перададуць мясцоваму гістарычнаму парку.

PolskieRadio24.pl/эж