Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пентагон вывучае магчымасць стварэння пастаяннай амерыканскай базы ў Польшчы

30.09.2026 07:44
Белы дом, верагодна, прыме рашэнне па гэтым пытанні да канца года.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Marian Zubrzycki

Пентагон пацвердзіў, што вывучае магчымасць стварэння пастаяннай ваеннай базы ў Польшчы. Размяшчэнне пастаянных амерыканскіх войскаў у Польшчы было згадана ў заяве віцэ-сакратара Пентагона Элбрыджа Колбі аб рэалізацыі Нацыянальнай абароннай стратэгіі.

Адначасова Пентагон пацвердзіў, што рэалізацыя абароннай стратэгіі ЗША прывяла да скарачэння колькасці амерыканскіх вайсковых брыгад у Еўропе з пяці да трох. Элбрыдж Колбі заявіў, што стратэгія ЗША прадугледжвае перанос адказнасці за абарону Еўропы, і Пентагон павінен засяродзіцца на падтрымцы саюзнікаў у гэтай задачы.

— Мы робім гэта на двухбаковым узроўні, праводзячы тэхнічныя дыскусіі і цесна супрацоўнічаючы, у тым ліку вывучаючы патэнцыял стварэння пастаяннай амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы, — падкрэсліў ён у заяве, накіраванай у Кангрэс ЗША.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы абвясціла, што Белы дом, верагодна, прыме рашэнне па гэтым пытанні да канца года.

ПР/юл