Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве падрыхтавалі петыцыю супраць адмены квот на паляванне на дзікоў

01.10.2026 09:10
Гарадскія ўлады сталіцы падалі хадайніцтва аб адмене квот на паляванне на дзікоў. 
.
. Albrecht Fietz/Pixabay/CC0

«Akcja Demokracja» збірае подпісы пад зваротам да мазавецкага ваяводы, які можа адмяніць ухвалу ваяводскага сейміка па гэтым пытанні.

Актывістка Катажына Ясляр сцвярджае, што прынятыя правілы парушаюць Закон аб абароне жывёл.

— Яны вельмі размываюць спосаб ацэнкі таго, ці дзік уяўляе якую-небудзь пагрозу для чалавека. Хопіць, што ён перастае баяцца чалавека, і гэтага хопіць, каб дзіка забіць.

У ваяводы ёсць 30 дзён, каб ацаніць законнасць ухвалы ваяводскага сейміку. Актывісты плануюць перадаць петыцыю на наступным тыдні.

Гарадскія ўлады Варшавы падалі хадайніцтва аб адмене квот на паляванне на дзікоў. Галоўным аргументам было павелічэнне колькасці паведамленняў пра гэтых жывёл у горадзе — з 8 тысяч на працягу мінулага года да 18 тысяч да канца жніўня гэтага года. Да гэтага часу камунальныя службы маглі штогод забіваць каля 400 дзікоў.

ав