Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыя затрымала падлетка, які шукаў у інтэрнэце інструкцыі па здзяйсненні тэракту

01.10.2026 18:00
Супрацоўнікі паліцыі адрэагавалі на трывожную анлайн-актыўнасць падлетка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшаўскія паліцыянты затрымалі пятнаццацігадовага хлопца, які шукаў у інтэрнэце інструкцыі па здзяйсненні тэракту і забойстве паліцэйскага. Непаўналетняму, грамадзяніну Украіны, было прад'яўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы да забойства.

Падінспектар паліцыі Эльвіра Казлоўска паведаміла Польскаму радыё, што супрацоўнікі адрэагавалі на трывожную анлайн-актыўнасць падлетка:

— Непаўнагадовы шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра магчымасці правядзення тэракту ў гандлёвым цэнтры і забойстве паліцэйскага. Паліцыя знайшла аўтара пошуку, правяла праверку атрыманай інфармацыі і высветліла, ці актыўнасць падлетка была звязана з забароненымі дзеяннямі.

Паліцыянтам хутка ўдалося вызначыць асобу і адрас 15-гадовага падлетка. Цягам трох месяцаў ён будзе знаходзіцца ў выхаваўчым цэнтры для непаўнагадовых.

Спецыялісты прааналізуюць змест камп'ютара 15-годка.

ав