Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча атрымала дзявяты F-35 — першы самалёт з італьянскай вытворчай лініі

02.10.2026 08:36
Да канца 2026 года ў краіне будзе 14 такіх машын, а да канца 2027-га — яшчэ 12.
F-35  32-      ( )
F-35 на 32-й базе тактычнай авіяцыі ў Ласку (Лодзінскае ваяводства)PAP/Marian Zubrzycki

У Польшчу прыбыў дзявяты знішчальнік F-35, машыны такога тыпу ў польскіх ВПС называюцца «Гусарамі». Самалёт прыляцеў на авіябазу ў Ласку і стаў першым F-35 для Польшчы, сабраным на італьянскай вытворчай лініі.

Пра пастаўку паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Паводле яго, сучасныя знішчальнікі з’яўляюцца важнай часткай развіцця магчымасцяў польскіх ВПС. 

— Самалёты пятага пакалення значна павялічваюць магчымасці разведкі, нанясення ўдараў і ўзаемадзеяння з саюзнікамі ў межах NATO. Пастаўкі ідуць паводле плану, — заявіў міністр.

Першыя тры F-35 Польшча атрымала ў траўні, яшчэ пяць — у жніўні. Да канца 2026 года ў краіне будзе 14 такіх машын, а да канца 2027-га — яшчэ 12.

F-35 спалучае звышгукавую хуткасць з тэхналогіяй stealth, якая ўскладняе выяўленне самалёта. Яго сэнсары аб’ядноўваюць дадзеныя аб сітуацыі вакол машыны, а сістэма дазваляе перадаваць інфармацыю іншым падраздзяленням і саюзнікам.

iar/эж