Працэнтныя стаўкі па крэдытах у Польшчы не будуць зніжаныя. Прычына — павелічэнне тэмпаў росту цэн.
Галоўная эканамістка Паштовага банка (поль. Bank Pocztowy) лічыць, што па гэтай прычыне Рада грашовай палітыкі не знізіць працэнтныя стаўкі на сваім пасяджэнні, якое пачынаецца сёння (6 кастрычніка). Моніка Куртэк (Monika Kurtek) дадае, што ў бліжэйшым часе працэнтныя стаўкі могуць нават вырасці.
— З заяваў паасобных членаў Рады грашовай палітыкі можна зрабіць выснову, што нейкія рашэнні па гэтай справе могуць быць прынятыя ў лістападзе. Тады Рада будзе распараджацца найноўшымі інфляцыйнымі прагнозамі. Дадаткова, ужо некалькі дзён дзейнічае ўрадавая праграма, якая паніжае цэны на паліва — гэта таксама мае ўплыў на сітуацыю і дае шанец на тое, што інфляцыя ў кастрычніку нанава панізіцца, — кажа экспертка.
Бягучая базавая працэнтная стаўка НБП складае 3,75 працэнта. Рашэнне Рады грашовай палітыкі прапрацэнтныя стаўкі будзе абвешчана ў сераду (7 кастрычніка).
IAR/аз