Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі генерал: Расія зробіць шмат спробаў пасунуць «чырвоную лінію»

09.10.2026 16:02
Вайсковец НАТА падкрэсліў, што палітыкі вырашаць, ці парушаная мяжа паміж мірам і вайной.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Расія зробіць яшчэ шмат спробаў парушыць «тонкую чырвоную лінію», падкрэсліў у інтэрвʼю PAP камандзір шматнацыянальнага корпуса НАТА «Паўночны ўсход» генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак.

Генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак заявіў, што Сувалскі калідор — гэта мяккае падбрушша ўсходняга флангу НАТА. Па-першае, гэта крытычна важнае месца, захоп якога дазволіць Расіі адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад НАТА і адрадзіць Савецкі Саюз. Са стратэгічнага пункту гледжання, гэта самы просты і кароткі шлях да рэалізацыі дадзенай мэты.

Па-другое, кантроль над калідорам — найлепшы спосаб раскалоць НАТА. Альянс можна падзяліць невялікімі крокамі — атакуючы Эстонію, Латвію, а потым Літву. Па-трэцяе, гэта найбольш уразлівы пункт з пункту гледжання здольнасці НАТА праводзіць вайсковыя аперацыі, нават у крызісныя часы. Гэта звязана з абмежаванай магчымасцю падтрымліваць лініі сувязі. У нас ёсць два транспартныя калідоры: чыгуначны і аўтамабільны, Віа Балтыка. Кантроль над Сувалскім калідорам важны не толькі для перамяшчэння войскаў, але і для мірнага насельніцтва (гэта адзін з шляхоў эвакуацыі жыхароў Вільнюса — РАР).

Вайсковец адзначыў, што НАТА лепш падрыхтаваная да абароны Сувалскага калідора, чым да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года. За апошнія чатыры гады НАТА шмат зрабіла для паляпшэння сваёй здольнасці бараніць гэты куток Еўропы.

РАР/юл