Расія зробіць яшчэ шмат спробаў парушыць «тонкую чырвоную лінію», падкрэсліў у інтэрвʼю PAP камандзір шматнацыянальнага корпуса НАТА «Паўночны ўсход» генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак.
Генерал-лейтэнант Дарыюш Парылак заявіў, што Сувалскі калідор — гэта мяккае падбрушша ўсходняга флангу НАТА. Па-першае, гэта крытычна важнае месца, захоп якога дазволіць Расіі адрэзаць Літву, Латвію і Эстонію ад НАТА і адрадзіць Савецкі Саюз. Са стратэгічнага пункту гледжання, гэта самы просты і кароткі шлях да рэалізацыі дадзенай мэты.
Па-другое, кантроль над калідорам — найлепшы спосаб раскалоць НАТА. Альянс можна падзяліць невялікімі крокамі — атакуючы Эстонію, Латвію, а потым Літву. Па-трэцяе, гэта найбольш уразлівы пункт з пункту гледжання здольнасці НАТА праводзіць вайсковыя аперацыі, нават у крызісныя часы. Гэта звязана з абмежаванай магчымасцю падтрымліваць лініі сувязі. У нас ёсць два транспартныя калідоры: чыгуначны і аўтамабільны, Віа Балтыка. Кантроль над Сувалскім калідорам важны не толькі для перамяшчэння войскаў, але і для мірнага насельніцтва (гэта адзін з шляхоў эвакуацыі жыхароў Вільнюса — РАР).
Вайсковец адзначыў, што НАТА лепш падрыхтаваная да абароны Сувалскага калідора, чым да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года. За апошнія чатыры гады НАТА шмат зрабіла для паляпшэння сваёй здольнасці бараніць гэты куток Еўропы.
РАР/юл