Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Звыш сотні маладых людзей былі затрыманыя пасля маштабных праверак навучальных устаноў і сеціва

11.10.2026 13:29
На дадзены момант няма прыкмет арганізаванай злачыннай акцыі.
. .
Ілюстрацыя. Затрыманне.Фота: Pixabay.com

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што больш за 100 маладых людзей былі затрыманыя ў сувязі з пагрозамі ў адрас іншых людзей або захоўваннем небяспечнай зброі. Падчас брыфінгу па пытаннях бяспекі ў школах, у якім удзельнічалі міністры і прадстаўнікі сілавых структур, прэм'ер адзначыў, што на дадзены момант няма прыкмет маштабнай арганізаванай акцыі; часцей за ўсё такія інцыдэнты з'яўляюцца вынікам спантанных дзеянняў.

— Мы сутыкнуліся з трывожнай тэндэнцыяй пашырэння гвалту, — сказаў Туск, звярнуўшы ўвагу на тое, што моладзь захапляецца тэмай гвалту ў інтэрнэце. — Захапленне такой тэматыкай і ўдзел у розных акцыях у сеціве можа стаць прычынай вельмі негатыўных наступстваў. Між іншым, па гэтай прычыне звыш сотні маладых людзей былі затрыманыя за тое, што пагражалі іншым або захоўвалі небяспечныя прадметы. Я не магу сказаць, што гэтыя асобы планавалі нешта дрэннае, але іх паводзіны выклікалі насцярожанасць.

Прэм'ер-міністр прызнаў, што нядаўнія падзеі выклікалі моцныя эмоцыі. Ён абвясціў, што сітуацыя ў школах будзе і надалей адсочвацца, і паведаміў, што ў кантраляванні бяспекі навучальных устаноў будуць удзельнічаць 10 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гэтыя меры бяспекі будуць дзейнічаць і ў панядзелак (12 кастрычніка).

IAR/нг

Улады спрабуюць разабрацца ў прычынах апошніх нападаў у розных навучальных установах

11.10.2026 08:18
Прэм'ер-міністр склікаў спецыяльную нараду.